Дзень Беларускай мовы у салоне Massive!

Дата: 10.10.2016
Родная мова... Гэта не проста словы, гэта душа беларуса. I калi кожны з нас хоць некалькi дзён у год захоча размаўляць па-беларуску, як жа будзе прыгожа! Сябры! Давайце пачнем разам у салоне свецiльнiкаў "Массiў"!

14 кастрычніка ўсе праваслаўныя вернікі святкуюць ПАКРОЎ ПРЫСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ, а жыхары Беларусі  яшчэ і ДЗЕНЬ МАЦІ. І ў гэты дзень супрацоўнікі салону МАССІЎ будуць размаўляць на роднай мове. Калектыў салону свяцільняў МАССІЎ віншуе вас, любыя, дарагія Матулі, зычыць здароўя і дабрабыту, і запрашае наведаць наш салон у гэты дзень, дзе для Вас будуць зроблены зніжкі ў памеры 10% ад кожнай набытай рэчы.

ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!  Дазвольце павіншаваць Вас з гэтым двойчы святочным днём, і не без гонару заявіць, што мы дапамагаем Вам ствараць у кватэрах і дамах утульнасць і святло. Менавіта так можна коратка ахарактарызаваць сферу дзейнасці калектыву салона свяцільняў МАССІЎ.

Візітная картка салона - шматколькасны асартымент высакаякаснай прадукцыі рознай вытворчасці ў спалучэнні з дэмакратычнымі цэнамі. Найважнейшы фактар поспеху ў сферы гандлю - гэта высокі ўзровень абслугоўвання, чым і ганарацца супрацоўнікі нашага салону. Асартымент, якасць і прывабныя цэны на свяцільні ў спалучэнні з прафесіяналізмам нашых супрацоўнікаў, дазволілі калектыву заняць вартае месца сярод прадпрыемстваў Першамайскага раёну горада Мінска, і быць не толькі ў ліку лепшых, але і ўдзельнічаць і перамагаць у тэндарах на пастаўку свяцільняў на такія аб’екты, як Беларускі Дзяржаўны Цырк, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, чыгуначны вакзал, амаль усе амбасады краін, якія знаходзяцца ў г.Мінску.

За 13 гадоў работы салону з нашай дапамогай былі асветлены дзесяткі тысяч кватэр, тысячы прыватных дамоў i ў нас ёсць вопыт супрацоўніцтва з дызайнерамі і архітэктарамі,  мы зацікаўлены гэтым напрамкам сваёй дзейнасці.


 
Кажуць, мова мая аджывае 
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. 
Для мяне ж яна вечна жывая, 
Як раса, як сляза, як зара. 

Быць
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
***